image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Смаргонь. Канікулы бяспекі

1048

У канікулярны перыяд работнікі Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі школьны лагер, які дзейнічае на базе гарадской гімназіі г.Смаргонь.

Асноўнай мэтай сустрэчы было нагадаць навучэнцам правілы пажарнай бяспекі, навучыць дзяцей дзеянням у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, расказаць аб прафесіі выратавальніка. Хлапчукі і дзяўчынкі адпрацавалі алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, паўтарылі нумары экстраных службаў рэагавання, вывучылі «5 крокаў выратавання» пры надзвычайным здарэнні. Замацаваць атрыманыя веды дапамаглі тэматычныя Мультфільмы МНС «Чароўная кніга» і «Спецатрад 112».

У завяршэнне сустрэчы, работнікі раённага аддзела МНС уручылі дзецям азбукі і пропісі бяспекі, якія дапамогуць паўтараць правілы бяспекі дома.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гродненского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть