Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 48-16-40
- grodno@mchs.gov.by
Ваўкавыск. Дзецям аб бяспецы
Работнікі Ваўкавыскага раённага аддзела МНС праводзяць тэматычныя ўрокі бяспекі для школьнікаў. На гэты раз выратавальнікі арганізавалі пазнавальны занятак для дзяцей з сярэдняй школы №5 г. Ваўкавыска.
Дзеці з вялікай цікавасцю гутарылі з працаўнікамі МНС, а затым у гульнявой форме паўтаралі нумары тэлефонаў службаў экстранага рэагавання, успомнілі аб важнасці захавання правіл бяспекі. Выратавальнікі падзяліліся з малымі карыснымі парадамі аб тым, як не трапіць у надзвычайнае здарэнне. Школьнікі з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, паўтаралі алгарытм дзеянняў пры розных надзвычайных сітуацыях. Замацаваць атрыманыя на ўроку веды і праявіць эрудыцыю і кемлівасць дапамагло рашэнне сітуацыйнай задачы «Чым тушыць палаючае масла?». У завяршэнні сустрэчы хлапчукі і дзяўчынкі з задавальненнем паглядзелі ўпадабаную ўсімі мультфільм «Спецатрад 112».