image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудак. Бяспека грамадзян у прыярытэце

816

Каб нагадаць жыхарам Навагрудскага раёна аб важнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі, выратавальнікі сумесна з карэспандэнтам газеты «Новае жыццё» адправіліся ў вёску Вялікія Карнышы Уселюбскага сельскага савета.

Пільную ўвагу ўдзельнікі рэйдавай групы ўдзялілі асобным катэгорыям, так званай «групе рызык» – людзям, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, шматдзетным сем'ям, інвалідам, пажылым грамадзянам, сем'ям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

У сілу розных прычын гаспадары домаўладанняў не заўсёды могуць своечасова выявіць парушэнні – хто па няведанні, хто ў сілу ўзросту, а хтосьці з-за простай бестурботнасці. Падказаць, растлумачыць і дапамагчы прывесці ў пажарабяспечны стан – асноўная задача назіральных камісій.

Так, пры абследаванні жылога сектара работнікі МНС паказваюць на патэнцыйна небяспечныя моманты і даюць рэкамендацыі, як іх устараніць.

– Печ і комін неабходна тынкаваць і бяліць: калі ўтворацца нават найменшыя расколіны, на белай паверхні яны стануць прыкметнымі. Таксама своечасова чысціце коміны ад сажы, у перыяд ацяпляльнага сезона паспрабуйце рабіць не радзей за адзін раз у два месяцы. Каб вуглі, якія выпадкова выпалі з топкі, не прывялі да пажару, неабходна прыбіць перад топкай металічны ліст, памерамі не меней 50х70 см. Каб пазбегнуць перакалу, паліце печ 2-3 разы ў дзень не больш за паўтары гадзіны. Нельга тапіць печ з адчыненымі дзверцамі, ужываць для распальвання гаручыя вадкасці, а таксама выкарыстоўваць дровы, даўжыня якіх перавышае памеры топкі, – растлумачылі выратавальнікі.

Работнікі МНС настойліва рэкамендавалі гаспадарам устанавіць у жыллі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, бо менавіта гэты прыбор дапаможа выявіць пажар на ранняй стадыі яго развіцця і не дапусціць трагічных наступстваў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гродненского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть