- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
ДТЗ у Мастах: работнікі МНС выратавалі вадзіцеля і пасажырку
20 лютага ў 20-32 мастоўскім выратавальнікам паступіла паведамленне аб тым, што на скрыжаванні завулка Міра і вуліцы Зялёнай ў райцэнтры адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Патрабавалася дапамога. Тры разлікі МНС неадкладна накіраваліся ва ўказаным напрамку.
Выратавальнікі, якія прыбылі да месца, устанавілі, што адбылося ДТЗ з удзелам легкавога аўтамабіля Opel Frontera: транспартны сродак з'ехаў у кювет, у салоне апынуліся заціснутыя 44-гадовы мужчына-вадзіцель і 33-гадовая пасажырка.
Высветлілася, что ў момант ДТЗ у аўтамабілі знаходзіліся 4 чалавекі. Двое пасажыраў пакінулі транспартны сродак самастойна да прыбыцця МНС. Медыцынская дапамога ім не спатрэбілася.
– У салоне дэфармаванымі элементамі кузава былі заціснутыя вадзіцель і пасажырка. Пацярпелыя былі ў прытомнасці, жаліліся на боль у нагах, – распавёў начальнік дзяжурнай змены пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Мастоўскага раённага аддзела МНС Ігар Янчэня. – У кювеце стаяла вада, што ўскладняла правядзенне выратавальных работ.
Супрацоўнікі МНС акуратна адціснулі сядзенне і дасталі пасажырку. Перадаўшы яе брыгадзе хуткай дапамогі, прыступілі да дэблакіроўкі вадзіцеля.
Пры дапамозе спецыяльнага аварыйна-выратавальнага інструменту работнікі МНС рассунулі стойкі аўтамабіля і дасталі пацярпелага. У цяжкім стане медработнікі шпіталізавалі абодвух выратаваных ва ўстанову аховы здароўя.
Расследаванне прычын і абставін ДТЗ праводзяць супрацоўнікі ДАІ Мастоўскага раёна.