- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Ваўкавыск. Дыялог аб бяспецы са студэнтамі
У рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом» работнікі Ваўкавыскага раённага аддзела МНС сумесна з прадстаўніком Чырвонага Крыжа правялі прафілактычнае мерапрыемства з жыхарамі інтэрната аднаго з каледжаў у райцэнтры.
Сустрэча прайшла ў форме гульні «Дэтэктыўнае агенцтва МНС». Кожнаму ўдзельніку прадставілася магчымасць адчуць сябе ў ролі інспектара пажарнага нагляду: адказваючы на пытанні гульні, хлопцы паўтаралі правілы бяспекі жыццядзейнасці і нумары службаў экстранага рэагавання, адшукалі доказы і высветлялі, што стала прычынай пажараў.
Выратавальнікі прадсцераглі моладзь ад перагрузкі сеткі, эксплуатацыі правадоў і кабеляў з пашкоджанай ізаляцыяй, нагадалі і аб тым, што вельмі небяспечна выкарыстоўваць самаробныя і няспраўныя абагравальнікі і заклікалі не пакідаць без нагляду ўключаныя электрапрыборы.
– Каб пазбегнуць так званых электрычных пажараў, не перагружайце электрасетку, не пакідайце без нагляду, уключаныя электрапрыборы, а таксама зарадныя прылады мабільных тэлефонаў, – акцэнтавалі ўвагу прадстаўнікі службы «101».
Не менш цікавы інтэрактыў падрыхтаваў для хлопчыкаў і дзяўчынак прадстаўнік Чырвонага Крыжа: ён прадэманстраваў прыёмы аказання першай дапамогі ў выпадку прыкмет поўнай або частковай непраходнасці верхніх дыхальных шляхоў. На заканчэнне сустрэчы ўсе ўдзельнікі атрымалі карысныя падарункі ад МНС.