image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудак. Аб бяспецы ў працоўным калектыве

652

З пачатку года ў Навагрудскім раёне адбылося 4 пажары, у агні якіх загінуў 1 чалавек. З мэтай папярэджання ўзнікнення агнявых надзвычайных здарэнняў намеснік начальніка Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Першукевіч сустрэўся з работнікамі Навагрудскага дзяржаўнага каледжа.

Работнік МНС расказаў аб пажарах, якія адбыліся ў вобласці і раёне, а таксама растлумачыў прычыны іх узнікнення.

Падчас свайго выступу Андрэй Першукевіч нагадаў, як дзейнічаць і якія пярвічныя сродкі пажаратушэння можна выкарыстоўваць, калі здарыўся пажар. Звярнуў увагу, што і дома і на працоўных месцах неабходна эксплуатаваць выключна спраўныя электрапрыборы. А каб абараніць сябе і сваіх блізкіх ад пажараў, рэкамендаваў устанавіць у сваіх домаўладаннях аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

– Аўтаномны пажарны апавяшчальнік рэкамендуецца ўсталёўваць у цэнтральнай частцы столі з невялікім зрушэннем у бок акна ці дзвярэй – там, дзе забяспечаны пастаянны паветраабмен. Сігнал які мігціць святлодыёдам чырвонага колеру, размешчанага на корпусе прылады, сведчыць аб яго спраўнасці і знаходжанні ў дзяжурным рэжыме працы. Пры выяўленні задымлення прыбор падае перарывісты гукавы сігнал, –растлумачыў выратавальнік.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть