- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Навагрудак. Сельскі сход грамадзян
З пачатку года ў Навагрудскім раёне адбылося 6 пажараў, у агні якіх загінуў 1 чалавек.
З мэтай папярэджання ўзнікнення надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх, у в. Налібакі Пятрэвіцкага сельскага Савета адбыўся сельскі сход грамадзян, на якім прысутнічаў начальнік Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Максімовіч, старшыня Пятрэвіцкага сельскага савета Сяргей Гірыновіч і іншыя прадстаўнікі суб'ектаў прафілактыкі.
Дзмітрый Сяргеевіч распавёў аб інфармацыйнай кампаніі МНС «Дзень бяспекі. Увага Ўсім!» і інфармацыйнай кампаніі «Будзь побач з дзіцем!», растлумачыў, як дзейнічаць, калі пачулі сірэны і да якіх трагічных наступстваў прыводзіць пакіданне дзяцей без нагляду дарослых. Акрамя гэтага, даў рэкамендацыі, як бяспечна наводзіць парадак на сваіх прысядзібных участках.
– Каб уборка прысядзібнага ўчастка не стала трагедыяй, памятайце, што разводзіць вогнішча можна толькі ў зацішнае надвор'е і на бяспечнай адлегласці ад хат, будынкаў, палёў і лесапаласы. Вогнішча абавязкова абкапайце. Пад рукой трымайце вядро з вадой, лапату ці аўтамабільны вогнетушыцель. Не пакідайце вогнішча без нагляду ці пад кантролем дзяцей. Пасля заканчэння спальвання смецця вуглі варта праліць вадой да поўнага спынення тлення. Дапамажыце пажылым сваякам і суседзям навесці парадак на прыдамавых тэрыторыях. У выпадку ўзгарання, выклікайце выратавальнікаў па намары 101 або 112, – звярнуўся да прысутных працаўнік МНС.
Далей Дзмітрый Максімовіч расказаў аб карысці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у сваіх домаўладаннях і прывёў прыклады пажараў, на якіх гэты прыбор выратаваў ні адно чалавечае жыццё.
Напрыканцы сустрэчы былі прадэманстраваны тэматычныя відэафільмы і ўручаны буклеты.