- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Гродна. Бяспека дзяцей у руках бацькоў
У рамках рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» гродзенскія выратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі гарадскога камітэта БРСМ, Чырвонага крыжа і актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных з сярэдняй школы №33 наведалі дом сямейнага тыпу і шматдзетныя сем'і абласнога цэнтра, дзе правялі прафілактычныя заняткі з бацькамі і дзецьмі.
Размаўляючы з дарослымі, работнікі МНС папярэдзілі аб важнасці захавання мер бяспекі дома, растлумачылі правілы паводзін каля вадаёма і праінфармавалі аб наступствах, да якіх могуць прывесці дзіцячыя свавольствы.
Хлапчукі і дзяўчынкі адпрацавалі алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення розных надзвычайных сітуацыях. Для замацавання атрыманых ведаў правялі інтэлектуальна-пазнавальную гульню «Дзе логіка?». Дарослыя, са свайго боку, актыўна ўключыліся і з захапленнем адказвалі на пытанні інспектара прапаганды. Усім удзельнікам акцыі рвыратавальнікі парэкамендавалі ўстанавіць мабільны дадатак «МНС Беларусі. Дапамога побач», дзе кожны знойдзе для сябе шмат карыснага.
Напрыканцы сустрэч супрацоўнікі МНC заклікалі дарослых выконваць правілы пажарнай бяспекі. І сваім прыкладам навучаць маладое пакаленне.
– Не пакідайце дзяцей адных без нагляду, прыбярыце далей запальніцы, запалкі і іншыя пажаранебяспечныя прадметы. Сыходзячы з дому, не пакідайце уключаным электрапрыборы. Своечасова праводзіце тэхнічнае абслугоўванне аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, якія з'яўляюцца незаменнымі памагатымі ў выяўленні пажару, – настойліва рэкамендавалі бацькам працаўнікі МНС.