image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудак. Бяспека дзяцей – у нашых руках!

929

Усе ведаюць, што маленькія дзеці цікаўныя и пастаянна даследуюць наваколле, праўда, не заўсёды разумеючы, колькі яно тоіць пагроз. Таму дарослыя павінны прадбачыць небяспеку і прадухіліць магчымую бяду.

Так, у рамках акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» у дзіцячых садах № 6 і № 7 работнікі раённага аддзела МНС разам з выхавальнікамі правялі «Эстафеты бяспекі».

У «Эстафеце бяспекі» ўдзельнічалі не толькі дзеці, але і іх бацькі. Яны разам тэлефанавалі ў службу выратавання, прымералі баявую вопратку і спецыяльныя касцюмы, паспрабавалі кіраваць аўтамабілем выратавальнікаў, хоць і цацачным. Таксама з ўдзельнікамі правялі віктарыны па асновах бяспекі жыццядзейнасці, розныя конкурсы, прадэманстравалі прынцып работы вогнетушыцеля.

Дарослыя і дзеці паказалі зладжаную і камандную работу, высокі ўзровень ведаў. Бацьк і ганарыліся правільнымі адказамі сваіх дзяцей. Такім чынам, работнікі МНС нагадалі ім, што пытанням дзіцячай бяспекі трэба надаваць павышаную ўвагу. У гульнявой форме паўтараць правілы бяспечных паводзін у розных сітуацыях, бо наперадзе летнія канікулы.

Разам з тым увагу бацькоў выратавальнікі акцэнтавалі на недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду, заклікалі быць уважлівымі да сваіх дзяцей, асабліва ў перыяд летніх канікул, прадбачыць усе небяспекі і пазбягаць іх.

Мерапрыемства атрымалася вельмі яркім і цікавым. У завяршэнне ў адрас выратавальнікаў паступіла шмат добрых слоў падзякі за праведзеную работу.

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть