- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Астравец. Жніво без траўматызму
Створаная пры райвыканкаме мабільная група сочыць, каб задзейнічаныя на ўборцы работнікі працавалі ў бяспечных умовах.
У межах месячніка па прафілактыцы вытворчага траўматызму ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу спецыяльная камісія наведвае рамонтна-механічныя майстэрні, зернесклады і сушыльныя комплексы.
У склад мабільнай групы ўвайшлі галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, загадчык санітарна-эпідэміялагічнага аддзела райЦГЭ, інспектары сектара нагляду і прафілактыкі, інспектар Астравецкага міжраённага аддзялення філіяла “Дзяржэнерганагляду” па Гродзенскай вобласці – кожны маніторыў свой накірунак.
–Ўборка –напружаная пара: на ёй задзейнічаны энерганасычаны транспарт, актыўна працуюць зернесушыльныя комплексы і засыпныя ямы. У першую чаргу нас цікавіць выкананне патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства, правілы электра- і супрацьпажарнай бяспекі, а таксама аховы працы, - адзначыла каміссія.
Першым аб’ектам у спісе запланаванага для праверкі сталі рамонтна-механічныя майстэрні ў Малях. Механізатары, нібыта пчолкі ля вулляў, круціліся ля сваіх камбайнаў: ачышчалі, прадувалі, запраўлялі – словам, старанна рыхтавалі да выхаду ў поле. Парадавала, што ўсе хлебаробы былі не толькі ў спецыяльным адзенні, але і абутку.
Зернеўборачныя машыны былі ўкамплектаваны першаснымі сродкамі пажаратушэння, аптэчкамі для аказання даўрачэбнай дапамогі.
Падчас маніторынгу члены мабільнай групы асаблівую ўвагу надалі правядзенню інструктажоў па ахове працы і пажарнай бяспецы з работнікамі, занятымі на ўборцы, іх забяспечанасцю спецвопраткай, гарачым харчаваннем і вадой, а таксама санітарна-бытавымі ўмовамі.
На зернесушыльным комплексе ў Малях працуюць работнікі, якія маюць адпаведную кваліфікацыю, а завальныя ямы і бункеры-накапляльнікі абсталяваны засцерагальнай агароджай.
Таксама, мабільная група наведала КСУП “Варняны”, КСУП «Міхалішкі», РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”.
Па матэрыялах газеты “Астравецкая праўда”