image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Юныя выратавальнікі з сталіцы пабывалі ў гасцях у гарадзенскіх сяброў

1287

  4 студзеня ў госці да зборнай каманды юных выратавальнікаў-пажарных Панямоння з дружалюбным візітам прыбылі актывісты Беларускай маладзёжнай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных з Мінска.

 Усе былі шчыра рады сустрэчы, бо зусім нядаўна яны былі адной дружнай сям'ёй на злёце юных выратавальнікаў у "Зубраняці" і за тры тыдні вельмі пасябравалі.
  Гасцей чакаў цікавы і насычаны дзень. Спачатку ўсе разам пабывалі ў абласным цэнтры бяспекі ў Лідзе, дзе ўспомнілі навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі і замацавалі правілы паводзінаў у розных надзвычайных сітуацыях. Затым гаспадары і госці пераехалі ў абласны цэнтр. Пасля смачнага абеду пракаціліся з агляднай экскурсіяй па гістарычным цэнтры, наведалі Музей гісторыі пажарнай службы і Музей турэмнага побыту. У аквапарку «Азёрны» сябры плавалі і каталіся з горак. Увечары аўтобус з стомленымі і шчаслівымі хлапчукамі і дзяўчынкамі накіраваўся дадому ў сталіцу.
  Сустрэча даказала, што для сапраўднага сяброўства не могуць стаць перашкодай ні час, ні адлегласць.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть