image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Свіслацкі раён. Талакой за бяспеку

859

  У Свіслацкім раёне 17 студзеня завяршыўся месячнік пажарнай бяспекі. Выратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі суб'ектаў прафілактыкі раёна правялі шэраг прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на прыцягненне ўвагі жыхароў раёна, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый на аператыўнае вырашэнне пытанняў, якія тычацца бяспекі.

  Работнікі Свіслацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустракаліся з працоўнымі калектывамі, выступалі перад жыхарамі раёна на сельскіх сходах, бацькоўскі сходах, праводзілі ўрокі бяспекі з дзецьмі ў школьных і дашкольных установах. Нададзена ўвага стану домаўладанняў у прыватным жылым сектары. Паводле статыстыкі, менавіта ў дамах і пабудовах жыхароў адбываецца больш за 80% пажараў. Большасць домаўладанняў, наведаных у рамках месячніка выратавальнікамі і прадстаўнікамі суб'ектаў прафілактыкі, знаходзіцца ў поўным парадку. Гаспадары яшчэ да пачатку ацяпляльнага перыяду адрамантавалі свае печы, праверылі коміны, замянілі старую электраправодку, а таксама паклапаціліся аб устаноўцы ў дамах аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Аднак, былі выпадкі, калі члены назіральных камісій выяўлялі, што некаторыя працягваюць тапіць няспраўныя печы, эксплуатуюць з парушэннямі правілаў бяспекі электраабагравальныя прыборы або аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі ў іх дамах і кватэрах знаходзіліся ў няспраўным стане. Многія парушэнні гаспадары ліквідавалі на месцы або ў самыя кароткія тэрміны пасля візіту работнікаў МНС, а значыць карысць ад праведзенай працы відавочная.

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть