image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудскія выратавальнікі прымалі віншаванні

1413

  У актавай зале Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў з нагоды 20-годдзя з дня стварэння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і святкавання Дня выратавальніка, сабраліся тыя, хто звязаў сваё жыццё з рызыкай. 24 гадзіны ў суткі выратавальнікі гатовыя прыйсці на дапамогу ўсім, хто апынуўся ў бядзе.

 Справіцца ў адзіночку з надзвычайнай сітуацыяй вельмі складана, а часам і немагчыма, і тады паступае трывожны званок у Навагрудскі раённы аддзел па НС, работнікі якога штодня гатовы выконваць самыя разнастайныя задачы: ліквідаваць пажары, выратоўваць пацярпелых, ліквідаваць хімічна-небяспечныя рэчывы і многае іншае. Заступаючы на дзяжурства, выратавальнікі не ведаюць, што іх чакае, аднак заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу.
– Сёння цяжка пераацаніць значнасць вашай прафесіі, паважаныя выратавальнікі. Выратаванне, абарона чалавека ў складаных сітуацыях – што можа быць больш высакародней. З пастаўленымі задачамі вы спраўляецеся, – адзначыў у прывітальным слове старшыня Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Мішарын. – Праца выратавальніка звязана з рызыкай, з адвагай, з подзвігам. Калі чалавек прымае рашэнне на выратаванне людзей, якія знаходзяцца ў крытычнай сітуацыі, ён праяўляе свае самыя высокія якасці. Вам адрасуем мы словы падзякі, нізкі паклон за працу, за ваша стаўленне, за вашу жыццёвую пазіцыю.
  Са словамі падзякі за нялёгкую і небяспечную працу да ўдзельнікаў ўрачыстасці, ветэранаў службы звярнуліся таксама падчас мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама Святлана Каралько, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Свірыд, ветэран пажарнай службы, старшыня ветэранскай арганізацыі Навагрудскага раённага аддзела па НС Сяргей Хвасько.
  У штодзённых зводках службы МНС толькі лічбы, але за кожнай з іх нечае выратаванае жыццё. Сведчаннем прафесіяналізму стала ўручэнне ганаровых грамат Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў: лейтэнанту ўнутранай службы Наталлі Апалонік, прапаршчыку ўнутранай службы Аляксандру Зузо, старшыне ўнутранай службы Уладзіміру Буцкевічу, прапаршчыку ўнутранай службы Дзмітрыю Апалоніку.
  Чарговае спецыяльнае званне на ступень вышэй прысвоена прапаршчыку ўнутранай службы Ігару Дарашкевічу, нагрудным знакам «Выдатнік» адзначаны прапаршчык унутранай службы Дзяніс Мяцеліца, граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях – старшы прапаршчык унутранай службы Ігар Кучук, а таксама граматамі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь ўзнагароджаны старшы прапаршчык ўнутранай службы Валерый Разумаў, старшына ўнутранай службы Дзмітрый Ігнатовіч, старшына ўнутранай службы Аляксей Казловіч.
  Шэрагі навагрудскіх выратавальнікаў штогод папаўняюць маладыя рабяты. Ва ўрачыстай абстаноўцы прысягу прынялі Вячаслаў Аўдзей і Аляксандр Антонаў.
Памятным медалём 100 гадоў савецкай пажарнай ахове ўзнагароджаны ветэраны пажарнай службы Юрый Дыско і Святлана Лустач.
  Навагрудскія выратавальнікі былі адзначаны ў ліку лепшых і падчас урачыстасцей, якія прайшлі ў вобласці. Медалём «За бездакорную службу» III ступені адзначаны: старшы прапаршчык унутранай службы Валерый Разумаў, прапаршчык унутранай службы Уладзімір Емяльянчык і старшына ўнутранай службы Аляксей Казловіч.
Штодзённая работа гэтых людзей дазваляе падтрымліваць на высокім узроўні гатоўнасць падраздзяленняў па ліквідацыі пажараў, аварый і катастроф.
Добры настрой выратавальнікам і гасцям у гэты дзень дарылі работнікі Навагрудскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама юныя артысты і самі выратавальнікі.

   па матэрыялах газеты " Новае жыццё"

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть