image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Свіслач. Сельскі сход ў аграгарадку Вердамічы

978

  У аграгарадку Вердамічы Свіслацкага раёна ў мэтах папярэджання пажараў у жылым фондзе і гібелі людзей ад іх быў праведзены сельскі сход. На мерапрыемстве разгледзелі пытанні стабілізацыі становішча з пажарамі і папярэджання гібелі і траўматызму людзей на іх, а таксама забеспячэння супрацьпажарнай бяспекі ў населеных пунктах на тэрыторыі сельскага Савета.

 Адкрыла мерапрыемства старшыня Вердаміскага сельвыканкама Алена Салавей. У сваім выступленні Алена Эдвардаўна засяродзіла ўвагу прысутных на рабоце назіральнай камісіі пры абследаванні жыллёвага фонду і эфектыўнасці праводзімых мерапрыемстваў. Яна падзякавала ўсіх жыхароў за падтрыманне сваіх домаўладанняў у належным супрацьпажарным стане. Дарэчы, па выніках раённага агляду супрацьпажарнага стану жылых дамоў за 2018 год Вердаміцкі сельскі Савет заняў 1 месца. Тут у мінулым годзе не дапушчана пажараў і гібелі людзей ад іх.
  У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кулікоў, начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Мленік, прадстаўнікі РАУС, гаргазу, сацыяльнай службы, энерганагляду.
  Належная ўвага падчас сустрэчы была нададзена абмеркаванню наступных пытанняў: абсталявання домаўуладанняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі і апавяшчальнікамі угарнага газу. Прысутным давялі інфармацыю пра магчымасці аказання дапамогі ў рамонце печаў, электраправодкі, праверцы вентыляцыйных і дымавых каналаў. Спецыялісты далі кампетэнтныя адказы на пастаўленныя вяскоўцамі пытанні. Вынікі паседжання падвёў старшыня Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Анішчык.
  А для выхаванцаў Вердаміцкага яслі саду-сярэдняй школы работнікі МНС правялі экскурсію ў памяшканнях пажарнага аварыйна-выратавальнага паста. Дзяцей бліжэй пазнаёмілі з побытам выратавальнікаў, паказалі пажарную тэхніку, абсталяванне і інструмент.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть