image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Смаргонскі раён. У пакоі бяспекі МНС «Спасайка» пабывалі гімназісты

1060

  Непрадбачаныя сітуацыі могуць адбыцца з любым чалавекам. Само жыццё паказвае, наколькі неабходныя веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці.

 У мэтах прапаганды такіх ведаў і адпрацоўкі навыкаў бяспечных паводзін у пакоі бяспекі МНС "Спасайка" у Смаргонскім раённым Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі работнікі МНС праводзяць заняткі з выхаванцамі садоў і навучэнцамі школ, якія прыходзяць у розныя гурткі і секцыі, а ў перапынках ад сваіх заняткаў, свабодна наведваюць пакой «Спасайка», дзе пазнаюць нешта новае па асновах бяспекі жыццядзейнасці.
  На гэты раз у гасці да «Спасайкі» прыйшлі вучні малодшых класаў гімназіі №4. Выратавальнікі падключылі да працэсу навучання сваіх юных памочнікаў. Дзеці ахвотна ўспрымаюць інфармацыю ад старшакласнікаў, якія, несумненна, з'яўляюцца для іх прыкладам для пераймання. Конкурсы, віктарыны, пазнавальныя гутаркі - вось што чакала юных гасцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі з радасцю фатаграфаваліся ў "пажарнай машыне", глядзелі мультфільмы, чыталі, гулялі...
  У далейшым плануецца развіццё пакоя бяспекі МНС «Спасайка», дзе дзяцей будуць прыцягваць да ўрокаў бяспекі не толькі пры дапамозе гутарак і трэнінгаў, але і праз мадэляванне небяспечных надзвычайных сітуацый, выхад з якіх удзельнікі будуць знаходзіць самастойна.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть