image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзятлаўскі раён. Сельскі сход у аграгарадку Раклевічы

637

  У аграгарадку Раклевічы Дзятлаўскага раёна адбыўся сельскі сход, на якім абмеркавалі пытанні бяспекі жыццядзейнасці, папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх.

 Да пачатку мерапрыемства для вучняў школы работнікі Дзятлаўскага раённага аддзела па НС прадэманстравалі тэхніку і яе магчымасці, расказалі аб прафесіі выратавальніка.
  Афіцыйная частка мерапрыемства пачалася з выступлення намесніка начальніка Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандра Анатольевіча Беленко, які прывёў статыстыку пажараў, расказаў аб прычынах іх узнікнення. Выступ суправаджаўся тэматычнай прэзентацыяй, таксама ён акцэнтаваў увагу на фактах гібелі ў сувязі са злоўжываннем спіртнымі напоямі і курэннем у ложку. Прадстаўнік МНС нагадаў таксама, якія меры бяспекі неабходна выконваць, пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраправодкі, дзе набыць і як эксплуатаваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Асаблівая ўвага была нададзена забеспячэнню бяспекі дзяцей і адказнасці бацькоў за пакіданне дзяцей у небяспецы.
  Перад прысутнымі таксама выступілі прадстаўнікі іншых суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў: участковы інспектар Грышук Віталь Іванавіч, спецыяліст аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Даргевiч Алена Віктараўна, начальнік Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Ганчар Юрый Іванавіч, намеснік галоўнага лекара ўстановы аховы здароўя цэнтральнай раённай бальніцы Калодка Уладзімір Міхайлавіч. Вынікі сельскага сходу падвёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Бараноўскі Аляксандр Станіслававіч.
  Завяршыўся сход канцэртнай праграмай, якую падрыхтавалі прадстаўнікі Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть