image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудскі раён. Каб паменьшыць колькасць палаў

1081

  Нягледзячы на ўсе папярэджанні работнікаў Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях аб захаванні правіл пажарнай бяспекі пры спальванні смецця, аб забароне выпальвання расліннасці на карані, у сераду, 3 красавіка, у вёсцы Дзяляцічы Любчанскага сельсавета гарэлі тры нежылых дома.

 У другой палове дня ў Навагрудскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары гаспадарчай пабудовы. Прыбыўшы на месца, выратавальнікі зафіксавалі гарэнне травы і пажар у трох нежылых дамах.
  Усе сілы былі кінутыя на лакалізацыю пажару і абарону суседніх будынкаў.
– У тушэнні і ліквідацыі ўзгарання травы і нежылых дамоў былі задзейнічаны ўсе падраздзяленні Навагрудскага РАНС, а таксама дзве машыны ААТ «Прынёманскі», дапамогу аказалі і работнікі Любчанскага лясніцтва. На шчасце ўдалося пазбегнуць чалавечых ахвяр, – адзначыў начальнік Навагрудскага РАНС Уладзімір Свірыд. – Як мяркуецца, прычынай узгарання стала спальванне смецця паблізу могілак з наступным распаўсюджваннем на сухую расліннасць. Хачу адзначыць, што несвоечасовая ўборка ад сухой леташняй расліннасці тэрыторый, прылеглых да нежылых дамоў, стала крыніцай распаўсюджвання пажару. Кожны павінен быць гаспадаром на сваім прысядзібным участку і своечасова наводзіць парадак. Шмат у вёсках назіраецца пустуючых дамоў, дзе паатрабуецца навядзенне парадку. У дадзеным выпадку ў выніку моцнага ветру пажар хутка перакінуўся з гарэння леташняй травы на пабудовы. Нягледзячы на ​​папярэджанні аб выкананні правіл бяспекі, асабліва ва ўстанавіўшыся ў апошні час пажаранебяспечны перыяд, пэўная частка нашага насельніцтва настойліва працягвае выпальваць сухую леташнюю расліннасць, што прыводзіць да вось такіх страшных наступстваў. У чарговы раз настойліва прашу ўсіх жыхароў раёна не выпальваць сухую расліннасць, а смецце спальваць толькі на адлегласці ад жылых пабудоў пры выкананні ўсіх мер бяспекі. Рэйдавыя групы РАНС і зацікаўленых службаў працуюць штодня, – ведаміў Уладзімір Свірыд. – Ужо 12 жыхароў раёна прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне розных выпальванняў з парушэннямі патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі. Напярэдадні, у аўторак два пажары здарыліся ў раёне. Так быў зафіксаваны пал сухой расліннасці і створана пагроза населенаму пункту Панямонь Шчорсаўскага сельсавета. Да выратавання вёскі прыцягваліся як падраздзяленні РАНС, так і тэхніка гаспадаркі.
  У гэты ж дзень жыхарка вёскі Валканоша Ладзеніцкага сельсавета паведаміла аб загаранні смецця. Пасля прыбыцця да месца выкліку пажарных разлікаў ўстаноўлена, што гарэў нежылы дом і гаспадарчая пабудова. У выніку пажару дом і дах гаспадарчай пабудовы знішчаны цалкам. Хутчэй за ўсё, прычынай пажару паслужыла неасцярожнае абыходжанне з агнём неўсталяванай асобы.
  Выпальваць сухую траву катэгарычна забаронена. Парушальнікам пагражае штраф ад 10 да 40 базавых велічынь. Калі вы вырашылі навесці парадак на прысядзібным участку, то старое лісце, сухую траву і іншае смецце можна згрэбці ў кучы і спаліць. Рабіць гэта патрэбна толькі ў зацішнае надвор’е, месца дзе будзеце разводзіць вогнішча абкапайце. Пастаянна назірайце за агнём, трымайце пад рукой рыдлёўку, вогнетушыцель або вядро з вадой. Не забывайце пра бяспечныя адлегласці – не менш за 10 м ад будынкаў і 20 м ад лесу. Пасля заканчэння спальвання смецця, падпаленыя матэрыялы патрэбна патушыць да поўнага спынення тлення.


  Па матэрыялах газеты “Новае жыццё”

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть