image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудчына. У цэнтры ўвагі – жылы сектар!

769

  Праблема гібелі людзей на пажарах застаецца вельмі актуальнай. Лепш папярэдзіць трагедыю, чым пазней шкадаваць. Вялікая ўвага работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях надаецца прафілактычным работам па папярэджанні пажараў. У рамках акцыі «За бяспеку – разам!» выратавальнікі правялі штодзённую работу па абследаванню супрацьпажарнага стану домаўладанняў, у тым ліку і сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва.

Так, на мінулым тыдні ў сумесны рэйд па абследаванні дамоў ў веску Падкасоўе Нягневіцкага сельсавета мы накіраваліся разам з начальнікам Навагрудскага РАНС Уладзімірам Свірыдам і інспектарам групы прапаганды і ўзаемадзеяння з насельніцтвам Наталляй Апалонік.
Толькі за адзін дзень сумесна мы наведалі каля дзясятка домаўладанняў у населеным пункце. Пры наведванні домаўладанняў асноўная ўвага надавалася выкананню мясцовымі жыхарамі патрабаванняў пажарнай бяспекі, таксама правяралася спраўнасць электраабсталявання, газавага абсталявання, ацяпляльных печаў, наяўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылых пакоях. Акцэнт рабіўся на тым, каб не толькі выявіць парушэнні, але і максімальна хутка іх ліквідаваць, пры неабходнасці аказвалася кансультатыўная дапамога. Асаблівая ўвага надавалася адзінокапражываючым грамадзянам, інвалідам, а таксама грамадзянам, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.
Уладзімір Свірыд у чарговы раз нагадаў усім домаўладальнікам аб правілах распальвання вогнішча на сваіх прысядзібных участках і аб адміністрацыйнай адказнасці за спальванне сухой расліннасці.
Падчас агляду жылля жыхарак вёскі Любові Петрыкевіч, Веры Мазалеўскай, Алены Цісевіч, Галіны Путрыч сур’ёзных парушэнняў выяўлена не было. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік у спраўным стане, пячное ацяпленне адпавядае ўсім неабходным патрабаванням пажарнай бяспекі. Аднак прафілактыка ніколі не бывае лішняй, таму гаспадыням былі ўручаны тэматычныя памяткі.
У большасці абследаваных домаўладанняў жыхары в. Падкасоўе добрасумленна ставяцца да выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі і выконваюць усе меры перасцярогі, таму што разумеюць: няшчасце лепш папярэдзіць.


   Па матэрыялах газеты «Новае Жыцце»

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть