image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Карэліцкі раён. Выратавальнікі ліквідавалі пажар нежылога дома

734
Карэліцкі раён. Выратавальнікі ліквідавалі пажар нежылога дома

  6 чэрвеня ў 03-56 выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары драўлянага нежылога дома ў вёсцы Волца Карэліцкага раёна. Мясцовы жыхар прачнуўся ад трэска шыферу на палаючым даху суседскага дома і патэлефанаваў па нумары 101.

 Падраздзяленні МНС ліквідавалі ўзгаранне і не дапусцілі распаўсюджвання агню на суседні дом і гаспадарчую пабудову, якія знаходзяцца за некалькі метраў ад палаючага будынка. Са слоў жыхароў вёскі, гаспадыня памерла каля пяці гадоў назад, і з тых часоў жыллем ніхто не карыстаўся.
  Агнём знішчаны дах, пашкоджаны сцены. Меркаваная прычына ўзгарання – неасцярожнае абыходжанне з агнём. Хто пранік у дом і зладзіў пажар, усталёўваюць праваахоўныя органы.

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть