- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 48-16-40
- grodno@mchs.gov.by
Мастоўскі раён. У гасцях у выратавальнікаў
У рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню!» работнікі Мастоўскага раённага аддзела па НС запрасілі на экскурсію дзяцей з прышкольнага лагера ДУА «СШ №5 г. Масты».
Хоць цяпер і лета, але без «Урока бяспекі» у гэты дзень не абышлося. З рабятамі правялі гутарку на тэму бяспечных паводзін падчас летніх канікул, расказалі, як пазбегнуць небяспечных сітуацый і што ж рабіць, калі яны ўсё ж такі адбыліся. Таксама маленькіх гасцей пазнаёмілі з гісторыяй Мастоўскага раённага аддзела па НС, правялі экскурсію па пажарнай частцы №1, расказалі аб працы выратавальнікаў, іх распарадку дню, паказалі службовыя памяшканні. У пажарным дэпо, дзецям прадэманстравалі аварыйна-выратавальную тэхніку і абсталяванне, расказалі, дзе яго ўжываюць. Кожны жадаючы сфатаграфаваўся на памяць аб экскурсіі ў пажарным аўтамабілі і ў баявым рыштунку агняборца, а некаторыя нават паабяцалі вярнуцца ў частку, але толькі ўжо ў якасці работнікаў.