image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Карэліцкі раён. З жыхарамі вёскі Некрашэвічы абмеркавалі пытанні бяспекі

795

  У Карэліцкім раёне працягваецца прафілактычная работа, накіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі ад іх людзей.

 Пытанні бяспекі абмеркавалі жыхары вёскі Некрашэвічы на чарговым сельскім сходзе. Удзел у ім прынялі старшыня Турэцкага сельскага выканаўчага камітэта Сяргей Барычэўскі, начальнік Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Стадольнік, а таксама прадстаўнікі іншых суб'ектаў прафілактыкі раёна.
  Дзяніс Аляксандравіч азнаёміў прысутных з пажарнай абстаноўкай у вобласці і ў Карэліцкім раёне, праінфармаваў аб прычынах узнікнення двух пажараў, якія ў бягучым годзе зарэгістраваныя непасрэдна на тэрыторыі Турэцкага сельсавета, нагадаў жыхарам аб правілах пажарнай бяспекі дома і на працоўным месцы, расказаў пра карысць мабільнага прыкладання «МНС Беларусі. Дапамога побач». Работнік МНС таксама нагадаў усім, якія меры супрацьпажарнай бяспекі неабходна выконваць, каб зберагчы сябе, сваіх блізкіх і свой дом ад узнікнення пажару, асаблівую ўвагу прысутных звярнуў на мэтазгоднасць устаноўкі ў дамах аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і ўтрымання іх у спраўным стане.
  Пытанні бяспекі і правілы выкарыстання газу ў побыце асвятліла прадстаўнік раённай газавай службы. Вынікі мерапрыемства падвёў старшыня Турэцкага сельвыканкама, пасля чаго прысутныя атрымалі вычарпальныя адказы на пытанні. У завяршэнні ўсім прысутным была раздадзеная тэматычная наглядна-выяўленчая прадукцыя.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть