image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудскі раён. Пытанні бяспекі абмеркавалі на сельскім сходзе

915

  У вёсцы Налібокі Пятрэвіцкага сельскага Савета адбыўся сход грамадзян, на якім разглядаліся пытанні папярэджання гібелі і траўматызму людзей пры ўзнікненні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый.

 На сходзе прысутнічалі: першы намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Сяргеевіч Максімовіч, начальнік раённай газавай службы Уладзімір Анатольевіч Казлоў, старшыня сельскага савета Сяргей Сяргеевіч Гірыновіч і прадстаўнікі іншых суб'ектаў прафілактыкі раёна.
  Першы намеснік начальніка Навагрудскага райаддзела па НС азнаёміў прысутных з сітуацыяй, якая складваецца з пажарамі ў раёне і вобласці, расказаў аб тым, якая праходзіць у рэспубліцы акцыя, яе мэтах і задачах. Дзмітрый Сяргеевіч пазначыў праблему гібелі і траўматызму людзей ад розных надзвычайных сітуацый, нагадаў пра наступствы пакідання дзяцей без нагляду, заклікаў бацькоў навучыць іх правілам бяспекі. Для нагляднасці прысутным прадэманстравалі фільм «Цана імгнення». Таксама былі закрануты іншыя, не менш актуальныя тэмы. Дзмітрый Сяргеевіч звярнуў увагу мясцовых жыхароў на важнасць захавання правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, парэкамендаваў вяскоўцам усталяваць у домаўладаннях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, прывёўшы прыклады выратавання людзей дзякуючы гэтаму прыбору.
  Для маленькіх жыхароў вёскі выратавальнікі прадэманстравалі выратавальную тэхніку, нагадалі правілы бяспекі жыццядзейнасці, правялі віктарыны і конкурсы і ўручылі падарункі.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть