image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудскія выратавальнікі ліквідавалі пажар на прыватным падворку

625
1 кастрычніка ў 21-46 навагрудскія выратавальнікі атрымалі паведамленне аб пажары ў райцэнтры па вуліцы Герцэна і неадкладна накіраваліся па паказаным адрасе.

 На прыватным падворку гарэў гараж, узнікла пагроза распаўсюджвання агню на жыллё, якое знаходзіцца ў чатырох метрах. Са слоў 64-гадовага гаспадара, вечарам ён зайшоў за інструментам і, каб было лепш відаць, подсвяціў запалкамі. На час рамонту ў доме, гараж выкарыстоўвалі як склад для мэблі і іншай маёмасці. Неўзабаве дамачадцы звярнулі ўвагу на водбліскі полымя за акном – гарэў гараж. Гаспадар разам з сынам спрабаваў заліць полымя вадой праз шчыліны, каб не дапусціць прытоку кіслароду. Зразумеўшы, што самастойна агонь не перамагчы , патэлефанавалі выратавальнікам.
  Падраздзяленні МНС ліквідавалі ўзгаранне. Агнём пашкоджана маёмасць у гаражы і дах. Людзі не пацярпелі. Меркаваная прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть