- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 48-16-40
- grodno@mchs.gov.by
Мастоўскі раён. Пагутарылі пра бяспеку з жыхарамі аграгарадка Мілевічы
У аграгарадку Мілевічы адбыўся сельскі сход па пытаннях папярэджання надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх, прафілактыцы п'янства і гвалту ў сям'і, прафілактыцы злачынстваў.
Удзел у мерапрыемстве прынялі: намеснік старшыні Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта Марына Осіпаўна Давыдзік, начальнік Мастоўскага райаддзела па НС Генадзь Міхайлавіч Адамовіч, намеснік начальніка Мастоўскага РАУС Аляксей Уладзіміравіч Літош, а таксама прадстаўнікі іншых суб'ектаў прафілактыкі раёна і старшыні назіральных камісій.
Да пачатку афіцыйнай часткі мерапрыемства на пляцоўцы перад будынкам цэнтра культуры работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях зладзілі выставу пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, абсталявання і рыштунку.
Намеснік старшыні райвыканкама расказала вяскоўцам аб правадзімай прафілактычнай рабоце на тэрыторыі раёна. Начальнік райаддзела па НС Генадзь Адамовіч давёў актуальную інфармацыю аб пажарах і гібелі ад іх людзей у вобласці і раене, прывёў прыклады рэзанансных НС, а таксама нагадаў правілы бяспекі ў побыце. Прадстаўнік МНС акцэнтаваў увагу вяскоўцаў, на рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!», нагадаў правілы пажарнай бяспекі пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў і расказаў аб небяспецы выхаду на лёд.
Прадстаўнікі суб'ектаў прафілактыкі: РАУС, РГС, РЭС таксама выступілі з актуальнай інфармацыяй. Перад удзельнікамі сходу з канцэртнай праграмай выступілі навучэнцы ДУА «Мілевіцкі КПК дзіцячы-сярэдняя школа».