image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Смаргонскі раён. Сельскі сход жыхароў Жодзішкаўскага сельсавета

766

  24 снежня ў аграгарадку Жодзішкі Смаргонскага раёна прайшоў шырокамаштабны сход грамадзян.

 Начальнік Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Мінко расказаў аб рэзанансных пажарах у раёне і вобласці, нагадаў аб мерах бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабагравальных прыбораў, паводзінах на лёдзе і выкарыстанні піратэхнічных вырабаў. Прадстаўнік МНС рэкамендаваў усталёўваць у жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і прывёў прыклад выяўлення пажару на ранняй стадыі ў доме шматдзетнай сям'і ў вёсцы Кушляны, таксама прысутным расказалі аб карысным мабільным дадатку «МНС Беларусі. Дапамога побач».
  З актуальнай інфармацыяй перад прысутнымі выступілі старшыня сельскага Савета Святлана Кучарава, намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Генадзь Бычко, дырэктар УТЦСАН «цёплы дом» Марына Нікалайчык, загадчык Жодзішкаўскай амбулаторыяй Руслан Яцкевіч. Прысутныя атрымалі буклеты супрацьпажарнай накіраванасці, а для юных жыхароў выратавальнікі прадэманстравалі магчымасці пажарнай тэхнікі і абсталявання. Завяршылася мерапрыемстваў канцэртнай праграмай, якую падрыхтавалі работнікі сельскага Дома культуры.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть