image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Смаргонь. За бяспеку моладзі

2199

  У рамках чацвёртага этапу акцыі «Бяспека ў кожны дом!» выратавальнікі раскрывалі сакрэты бяспекі моладзі, якая навучаецца ў установах Смаргонскага раёна.

 Так, класныя гадзіны, асноўнай тэмай якіх стала бяспека, прайшлі ў сярэдняй школе №6 і ў прафесійным політэхнічным ліцэі. Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па НС Надзея Вайнілка старалася ў працэсе правядзення інтэрактыўных гульняў па тэматыцы АБЖ максімальна асвятліць пытанні бяспекі. Разам з удзельнікамі мерапрыемстваў яна пазначала прычыны ўзнікнення пажараў, паказвала, што спрыяе іх узнікненню і як жа іх пазбегнуць. Заданні, якія ў далейшым прапаноўвала выканаць Надзея Сяргееўна былі вельмі пазнавальнымі і займальнымі. Хлопцы не хацелі спыняцца і актыўна далучаліся да вырашэння рэбусаў і загадак. Усе, хто правільна адказваў на пытанні, актыўна выяўляў сябе ў гутарцы, атрымалі наглядныя дапаможнікі па бяспецы. Сустрэчы завяршаліся паказам відэафільмаў супрацьпажарнай накіраванасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть