image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У Мастоўскім раёне гарэла лазня на падвор’і

870

 2 красавіка ў 4:08 у службу 101 паступіла паведамленне пра пажар гаспадарчай пабудовы на тэрыторыі прыватнага домаўладання па вуліцы Явара ў горадзе Масты.

 Выратавальнікі накіраваліся да месца выкліку і ліквідавалі ўзгаранне, не даўшы агню перакінуцца на суседнія будынкі. Высветлілася, што напярэдадні здарэння гаспадары прапаліць лазню. Праз некаторы час суседзі звярнулі ўвагу на водбліскі полымя і паведамілі пра гэта гаспадару.
 Агнём пашкоджана перакрыцце, маёмасць ўнутры будынка. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія - парушэнне правілаў эксплуатацыі печы.
 ***
 Пры эксплуатацыі пячнога ацяплення не дапускаецца:
тапіць печ з адкрытымі дзверцамі, выкарыстоўваць дровы даўжыня якіх перавышае памеры топкі;
эксплуатаваць печ пры адсутнасці прадтопачнага металічнага ліста памерамі не менш за 0,7 x 0,5 м.
пакідаць печ без нагляду, а таксама даручаць нагляд дзецям.
 Печы, паверхні труб і сцен, у якіх праходзяць дымавыя каналы, павінны быць без расколін, а на гарышчах - атынкаваны і пабелены.
 Топка печаў павінна спыняцца не менш чым за 2 гадзіны да адыходу да сну; попел трэба высыпаць на адлегласці не менш за 15 метраў ад будынкаў. Пры адсутнасці такой магчымасці, дапускаецца складаваць попел ў кантэйнерах з негаручых матэрыялаў, якія шчыльна зачыняюца, на адлегласці не менш за 6 метраў ад будынкаў.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть