- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 48-16-40
- grodno@mchs.gov.by
Навагрудскі раён. Папярэджанне пажараў у экасістэмах
Работнікі Навагрудскага раённага аддзела МНС сумесна з прадстаўнікамі ДЛГУ «Навагрудскі лясгас» і спецыялістам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання раённага выканаўчага камітэта правялі сумесны рэйд па лясных масівах з мэтай папярэджання ўзнікнення вогненных надзвычайных здарэнняў.
Прадстаўнікі мабільнай групы падчас рэйду ажыццявілі кантроль за правядзеннем работ паблізу лясных масіваў, населеных пунктаў і дзіцячых аздараўленчых лагераў па опашцы і ўладкаванні мінералізаваных палос землекарыстальнікамі. Наведваючы населеныя пункты выратавальнікі і работнікі лясгаса пагутарылі з мясцовымі жыхарамі, нагадалі ім аб забароне на наведванне лясоў і ўездзе транспарту, аб тым, што знаходзіцца ў лясных масівах можна толькі ў тых месцах, дзе ёсць спецыяльна абсталяваныя месцы для адпачынку, а таксама, што за парушэнне забароны на наведванне лясоў прадугледжана адміністратыўная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь. А калі па віне парушальніка адбудзецца знішчэнне або пашкоджанні лесу альбо тарфяніка, накладаецца штраф у памеры ад 25 да 50 базавых велічынь.