image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудак. Уборка збожжавых пад пільнай увагай

368

  Навагрудскія выратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі пракуратуры і ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама праводзяць сумесныя рэйды ў месцах уборкі збожжавых культур, галоўнай мэтай якіх з'яўляецца папярэджанне вогненных надзвычайных здарэнняў у перыяд уборачнай кампаніі.

  Начальнік райаддзела МНС Дзмітрый Максімавіч падчас рэйдавых мерапрыемстваў звярнуў увагу на захаванне супрацьпажарнага рэжыму на тэрыторыі аб'ектаў аграпрамысловага комплексу, укамплектаванасць тэхнікі першаснымі сродкамі пажаратушэння, наяўнасць у работнікаў, якія ўдзельнічаюць ва ўборачнай, талонаў аб праходжанні навучання па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму. Таксама прадстаўнік МНС правёў з работнікамі гаспадарак гутаркі, падчас якіх нагадаў парадак карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, алгарытм дзеяння пры ўзнікненні пажараў, важнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі кожным работнікам, незалежна ад пасады.

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть