- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 48-16-40
- grodno@mchs.gov.by
Свіслач. Пытанні бяспекі ў перыяд уборачнай кампаніі
З мэтай прафілактыкі пажараў работнікі Свіслацкага раённага аддзела МНС сумесна з прадстаўнікамі пракуратуры і іншых зацікаўленых службаў правялі рэйд па сельскагаспадарчых аб'ектах раёна.
Работнікі МНС падчас наглядных мерапрыемстваў асаблівую ўвагу надалі гатоўнасці прыстасаванай для мэт пажаратушэння тэхнікі і ліквідацыі магчымых узгаранняў, укамплектаванасці тэхнікі першаснымі сродкамі пажаратушэння, а таксама звярнулі ўвагу на захаванне супрацьпажарнага рэжыму на тэрыторыі аб'ектаў, праходжанне навучання па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму ўсімі ўдзельнікамі ўборачнай кампаніі, уменне работнікаў сельгаспрадпрыемстваў дзейнічаць у выпадку ўзнікнення ўзгарання. Работнікі сельгаспрадпрыемстваў пры выяўленні заўваг аператыўнай рэагавалі, каб ліквідаваць іх. З кіраўнікамі, службовымі асобамі і работнікамі выратавальнікі правялі прафілактычныя гутаркі і інструктажы па выкананні мер пажарнай бяспекі на аб'ектах аграпрамысловага комплексу.