- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 48-16-40
- grodno@mchs.gov.by
Жыхарам Мастоўшчыны нагадалі правілы бяспекі
Мастоўскія выратавальнікі ў рамках акцыі «З клопатам аб бяспецы малой радзімы» працягваюць праводзіць навучанне жыхароў раёна мерам бяспекі ў побыце .
Работнікі райаддзела МНС наведалі населеныя пункты на тэрыторыі Лунненскага сельсавета. Па маршруце руху аўталаўкі яны сустрэліся з мясцовымі жыхарамі сталага ўзросту вёсак Навасёлкі, Мяшэтнікі, Міневічы, Багатырэвічы. У гутарках з вяскоўцамі яны нагадалі аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі, а таксама пракансультавалі па пытаннях, што тычацца прывіду жылля ў пажарабяспечны стан: расказалі, куды звярнуцца, каб адрамантаваць печ і пачысціць комін, як падтрымліваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік у працаздольным стане, нагадалі правілы бяспекі пры ўборцы прыдамавой тэрыторыі і распальванні вогнішча, уручылі тэматычныя буклеты. Вяскоўцы дзякавалі выратавальнікам за клопат.