image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ваўкавыскі раён. Вяскоўцам нагадалі правілы бяспекі

541

  Напярэдадні пачатку ацяпляльнага сезона работнікі Ваўкавыскага райаддзела МНС у складзе назіральных камісій праводзяць абследаванні жылых дамоў, каб пераканацца, што ўмовы пражывання ў іх адпавядаюць патрабаванням правілаў пажарнай бяспекі.

  Пры правядзенні падворных абыходаў асаблівая ўвага надаецца месцам пражывання адзінокіх і адзінока пражываючых пенсіянераў, шматдзетных сем'яў і сем'яў, дзе дзеці прызнаны, знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама людзям, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Задача камісіі - не толькі выявіць праблемныя пытанні, але і аказаць дапамогу ў іх вырашэнні. У ходзе рэйду на тэрыторыі Падароскага сельсавета абследаваны 22 домаўладання ў вёсках Верусіна і Галышкі. Спецыялісты службаў звярталі ўвагу: ці маюцца і спраўныя аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, ці ў парадку газавае абсталяванне і электрычная праводка, ці няма праблем з пячным ацяпленнем. Гаспадарам давалі неабходныя рэкамендацыі, уручылі памяткі, дзе прапісаныя неабходныя меры папярэджання надзвычайнай сітуацыі ў побыце.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть