image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гродзенскі раён. Вяскоўцам аб бяспецы

647

  «Крамы на колах» кожны дзень наведваюць самыя аддаленыя вёскі Гродзенскага раёна. Для жыхароў такіх населеных пунктаў гэта не толькі магчымасць адправіцца па пакупкі, але і сустрэцца з аднавяскоўцамі і абмеркаваць апошнія навіны. Выратавальнікі Гродзенскага раёна не выпускаюць такую магчымасць і ў чарговы раз далучаюцца да маршруце аўталаўкі для правядзення прафілактычных мерапрыемстваў.

 Так, у рамках рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» работнікі Гродзенскага раённага аддзела МНС наведалі вёскі Горны, Віцькі, Каўпакі і Славічы. Асаблівую ўвагу жыхароў звярнулі на праблему курэння ў ложку і неасцярожнага абыходжання з агнём. Таксама выратавальнікі расказалі жыхарам аб асноўных правілах пажарнай бяспекі ў побыце, пазнаёмілі са статыстыкай вогненных трагедый у жылым фондзе. Акрамя пакупнікоў пенсійнага ўзросту да аўтакрамы спяшаліся і дзеці. Работнікі МНС не пакінулі без увагі і іх, нагадаўшы пра важнасць захавання правілаў бяспекі.
  А для прыцягнення ўвагі насельніцтва да праблемы ўзнікнення пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, інспектары размясцілі на аўтакраме наглядна-выяўленчую прадукцыю інфармацыйнай кампаніі – «Не чакай вавёрачку, тушы недакурак!».

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть