image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Свіслач. Прафілактычная праца працягваецца

494

  У Свіслацкім раёне работнікі МНС у складзе назіральных камісій сумесна з прадстаўнікамі суб'ектаў прафілактыкі праводзяць пажарна-прафілактычную работу з жыхарамі раёна, асаблівы акцэнт робіцца на папярэджанні пажараў і гібелі ад іх людзей па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.

  Правадзімая работа дае свае вынікі. З пачатку 2020 года ў Свіслацкім раёне адбылося 14 пажараў, у 2019 годзе-16 пажараў), гібелі людзей не дапушчана, у 2019 - 1 чалавек.
На гэтым тыдні абследавана больш за сто домаўладанняў і кватэр у населеных пунктах Вердаміцкага, Поразаўскага і Ханевіцкага сельсаветаў. Падчас наведванняў асаблівая ўвага надавалася стану пячнога ацяплення і газавага абсталявання жылых дамоў, а таксама стану электраправодкі і электраабсталявання. Галоўная мэта візітаў-аказанне дапамогі тым, хто ў сілу сталага ўзросту, фізічнага стану або іншых аспектаў мае патрэбу ў дапамозе па забеспячэнні бяспечных умоў пражывання.
  Выратавальнікі правялі тлумачальныя гутаркі і аказалі кансультатыўную дапамогу па пытаннях ліквідацыі выяўленых недахопаў. Грамадзянам уручалі тэматычныя памяткі і лістоўкі і расказалі аб акцыі "Не прапальвай сваё жыццё!", нагадалі як дзейнічаць у выпадку пажару ў жылым доме, тлумачылі асноўныя правілы эксплуатацыі бытавых электранагравальных прыбораў і правілаў бяспечнага выкарыстання пячнога ацяплення, газавага абсталявання, правілы паводзін пры ўзнікненні рознага роду надзвычайных сітуацый, у тым ліку і пажараў.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть