image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Астравецкія выратавальнікі праводзяць прафілактычныя рэйды і нагадваюць аб небяспецы тонкага лёду

742

  З надыходам халадоў вадаёмы пакрываюцца лёдам, які не заўсёды дасягае таўшчыні, бяспечнай для чалавека або тэхнікі, і можа лёгка разбурыцца пад уздзеяннем нават невялікай вагі. Аднак людзі ўсё роўна працягваюць выходзіць на неакрэплы лёд, падвяргаючы сваё жыццё небяспецы.

 8 снежня ў Астравецкім раёне у ваду праваліўся мясцовы жыхар, 1955 года нараджэння. Мужчына вырашыў праверыць на трываласць лёд, каб выйсці на рыбалку. Яго таўшчыня была ўсяго 1-3 сантыметра. Рыбаку пашанцавала, што яго заўважылі відавочцы і дапамаглі выбрацца з вады.
  Каб папярэдзіць жыхароў раёна аб небяспецы выхаду на тонкі лёд і нагадаць пра важнасць захавання правілаў бяспекі пры наведванні вадаёмаў у зімовы перыяд, работнікі Астравецкага раённага аддзела МНС сумесна з прадстаўнікамі раённай арганізацыі выратавання на водах праводзяць штодзённыя рэйды. Выратавальнікі заклікаюць грамадзян устрымацца ад выхаду на лёд і дачакацца яго поўнага станаўлення. Размаўляючы з аматарамі зімовай рыбалкі, іх просяць не выпрабоўваць лёс і не забываць аб мерах засцярогі: апранаць спецыяльныя камізэлькі, прыхапіць з сабой простыя выратавальныя сродкі: вяроўку з завесамі на канцах.

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть