image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Мастоўскі раён. Удзельнікаў конкурсу «Навагодні дызайн у стылі МНС» атрымалі падарункі

570

 З мэтай прыцягнення ўвагі грамадзян да праблемы ўзнікнення пажараў і гібелі людзей у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры правядзенні навагодніх святаў у рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!» работнікамі раённага аддзела МНС сярод устаноў адукацыі праведзены конкурс «Лепшае навагодняе афармленне класа» і «Навагодні дэкор вокнаў». Выратавальнікі сумесна са старшынёй Мастоўскага раённага камітэта БРСМ падвялі вынікі і ўзнагародзілі пераможцаў.

 У намінацыі «Навагодняе афармленне класа» першае месца заняла калектыўная праца вучняў пятага класа ДУА «Курылавіцкі КПК дзіцячы сад - сярэдняя школа»; на другім месцы крэатыў у выкананні Дубатоўка Дар'і, вучаніцы ДУА «Мілевіцкі КПК дзіцячы сад - сярэдняя школа»; на трэцім месцы – праца вучняў чацвёртага класа ДУА «Правамастоўская сярэдняя школа».
 У намінацыі «Навагодні дэкор акна» першае месца заняла Заміроўская Алеся, вучаніца ДУА «Мілевіцкі КПК дзіцячы сад-сярэдняя школа", на другім месцы праца калектыву другога класа ДУА "Правамастоўская сярэдняя школа", а 3-е месца падзялілі паміж сабой рабята з трэцяга класа і праца ў выкананні Гаеўскага Яўгена, вучняў ДУА «Мілевіцкі КПК дзіцячы сад-сярэдняя школа».
 Кожны з удзельнікаў атрымаў сувенір, які будзе нагадваць навучэнцам аб удзеле ў конкурсе, а пераможцы ў кожнай намінацыі ў дадатак атрымалі салодкія падарункі ад раённага камітэта БРСМ.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть