image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ваўкавыск. Адкрыты дыялог з моладдзю

330

 У рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека-у кожны дом!» у маладзёжным цэнтры «Дэльта» прайшоў адкрыты дыялог са студэнтамі Ваўкавыскага каледжа Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

  Перад актывістамі БМГАРП, МААП, БРСМ выступілі работнікі Ваўкавыскага раённага аддзела МНС, першы сакратар райкама ГА «БРСМ», старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ваўкавыскага РАУС, прадстаўнікі Чырвонага Крыжа. У рамках форуму разгледзелі актуальныя пытанні бяспекі, якія тычацца многіх сфер дзейнасці. Інспектары МНС пазначылі праблему ўзнікнення пажараў і гібелі ад іх людзей і прапанавалі абмеркаваць, як можна мінімізаваць колькасць вогненных здарэнняў па прычыне бестурботнасці грамадзян. Таксама, прыняўшы ўдзел у інтэлектуальнай гульні, дзяўчаты праверылі свае веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Самыя актыўныя і дасведчаныя атрымалі ад выратавальнікаў памятныя сувеніры. Практычныя навыкі па аказанні першай медыцынскай дапамогі паўтарылі разам з інструктарам па аказанні першай медыцынскай дапамогі ў НС РК "БТЧК". У канцы сустрэчы ўдзельніцы змаглі прымерыць на сябе рыштунак ратавальнікаў і праваахоўнікаў, бліжэй пазнаёміцца і сфатаграфавацца з аўчаркай Радай, якая знаходзіцца на службе ў райаддзеле Дэпартамента аховы МУС, а таксама асабіста задаць пытанні гасцям моладзевага форуму.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть