image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Шчучынскі раён. Каб у хату не прыйшла бяда

545

  З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх работнікі Шчучынскага раённага аддзела МНС сумесна з прадстаўнікамі іншых суб'ектаў прафілактыкі праводзяць пажарна-прафілактычную работу ў жылым фондзе.

  На гэты раз назіральная камісія пагутарыла з жыхарамі Ражанкаўскага сельсавета. На асаблівым кантролі тыя, хто па розных абставінах патрабуе да сабе асаблівай увагі: шматдзетныя сем'і, інваліды, адзінокія і адзінока пражываючыя пажылыя людзі, а таксама тыя, хто злоўжывае спіртнымі напоямі. Асноўная мэта - данесці да вяскоўцаў неабходнасць выконваць правілы пажарнай бяспекі, дапамагчы зберагчы жыллё ад пажару і зрабіць яго бяспечным, а адзінокім людзям прапаноўвалі дапамогу ў вызначэнні ў сацыяльныя ўстановы, каб перачакаць халады.
  Наведваючы домаўладанні грамадзян, выратавальнікі агледзелі стан электраправодкі і пячнога ацяплення, звярнулі ўвагу гаспадароў на важнасць абсталявання жылых памяшканняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі і праверылі іх працаздольнасць. Таксама нагадалі аб мерах бяспекі ў побыце, аб недапушчэнні курэння ў стане алкагольнага ап'янення, пакідання малалетніх дзяцей без нагляду і парэкамендавалі захоўваць пільнасць пры выкарыстанні газавых, ацяпляльных і электрычных прыбораў, а таксама ва ўмовах моцных замаразкаў аказаць дапамогу ў стварэнні бяспечных умоў пражывання сваім пажылым сваякам і суседзям.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть