image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ліда. Квэст-гульня без тых, хто прайграў

424

  У рамках акцыі Адзінага дня бяспекі лідскія выратавальнікі на базе Цэнтра бяспекі правялі тэматычную квэст-гульню з навучэнцамі чацвёртых класаў сярэдняй школы №11 райцэнтра.

  Каб апынуцца на фінішы, камандам трэба было пераадолець пяць этапаў. Першае выпрабаванне «Дзе логіка?», дзе трэба было праявіць кемлівасць, другое - пажарная эстафета, дзе ўдзельнікі дэманстравалі шпаркасць і спрыт, трэцяе - пляцоўка «Дымавы пакой», дзе капітанам каманды па плане эвакуацыі неабходна было знайсці бочачку з заданнем на чацвёрты этап. Далей была пляцоўка «Пажарная крыжаванка», дзе рабяты ўспаміналі назвы прадметаў, якія можна ўбачыць у падраздяленнях МНС і іншае. На заключным этапе у гульне «Кракадзіл» хлапчукі і дзяўчынкі пры дапамозе жэстаў паказвалі зашыфраваныя словы. Па завяршэнні квэст-гульні былі падведзены вынікі. Усе каманды справіліся з выпрабаваннямі на «ўра», а гэта значыць, што кожны з іх стаў пераможцам нашага мерапрыемства і атрымаў карысныя сувеніры ад МНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть