image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ваўкавыск. Сямейная хвілінка бяспекі

352

  У рамках акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!", прымеркаванай да Міжнароднага Дня сям'і, выратавальнікі Ваўкавышчыны сумесна з педагогамі ясляў-сада №2 г. Ваўкавыска арганізавалі забаўляльнае мерапрыемства «Сямейная хвілінка бяспекі».

   Удзел у мерапрыемстве прынялі мамы з дзецьмі. Кожная сям'я адказала на пытанні бліц-апытання «Тэматычныя загадкі пра выратавальнікаў», паказала спрыт - у эстафетах «Экстраны выклік» і «Паласа перашкоды», меламаны праявілі сябе ў музычных размінках і музычна-дыдактычнай гульні «Падпалены вугольчык». Падчас мерапрыемства ўдзельнікі больш падрабязна пазнаёміліся з прафесіяй выратавальніка-пажарнага, паўтарылі нумары тэлефонаў службаў экстранага рэагавання, парадак іх выкліку і дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару дома і ў грамадскіх месцах.
  Старшы інспектар райаддзела МНС Аксана Статкевіч падзякавала мам дашкалят за ўдзел у мерапрыемстве, акцэнтавала іх увагу на недапушчальнасць пакідання дзяцей без нагляду дарослых, засяродзіла ўвагу на важнасці навучання дзяцей асноўным правілам бяспекі жыццядзейнасці. Прадстаўнік МНС расказала пра пажары і іх наступства, якія адбыліся па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, нагадала аб карысці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў жыллі. За актыўны ўдзел у конкурсах і віктарынах дзяцей і іх мам чакалі сюрпрызы - тэматычныя кніжкі, буклеты, размалёўкі і салодкі пачастунак.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть