image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзятлава. У Рыбаках спаборнічалі санітарныя і пажарныя дружыны

454

  Шэсць каманд – прадстаўніц сельгасвытворчых прадпрыемстваў раёна і Дзятлаўскага лясгаса ўдзельнічалі ў штогадовых спаборніцтвах супрацьпажарных фарміраванняў. За званне лепшай змагаліся пяць санітарных дружын.

 Поспехаў у выпрабаваннях сандружынніцам, удзельнікам спаборніцтваў супрацьпажарных фарміраванняў, адкрываючы мерапрыемства, пажадаў начальнік раённага аддзела па надзвычайных  сітуацыях Сяргей Казушчык.
  Затым каманды адправіліся на этапы спаборніцтваў. У конкурсных іспытах удзельніцам сандружынаў трэба было адказаць на пытанні па медыцынскай дапамозе ў ядзерным ачагу, паказаць веды пра інфекцыйныя хваробы і дапамогу пры іх, прадэманстраваць навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі ў шпітальным аддзяленні. Распачала спаборніцтвы праверка аснашчэння, укамплектавання медыцынскіх сумак санітарных дружын. Па камандзе “Газы!” сандружынніцы павінны былі хутка надзець процівагазы, а таксама аказаць першую дапамогу пацярпелым.
  Пажарная эстафета, баявое разгортванне ад мотапомпы і ад аўтацыстэрны – усё гэта склала праграму спаборніцтваў супрацьпажарных фарміраванняў. Сярод пажарных падраздзяленняў у пажарнай эстафеце і ў баявым разгортванні сёлета лепшымі былі ўдзельнікі пажарнай дружыны КСУП “Хвінявічы”. У баявым разгортванні ад аўтацыстэрны сёлета спаборнічалі каманды Дзятлаўскага лясгаса і СФ “АграМілк”. Яны падзялілі адпаведна першае і другое месцы. Па завяршэнні конкурснай праграмы майстар-клас на пажарнай паласе перашкодаў прадэманстравалі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
  У агульным заліку абсалютным чэмпіёнам стала дружына КСУП “Хвінявічы”. На другім месцы замацавалася каманда КСУП “Дварэц-Агра”, трэцяе заняла зборная  СФ “АграМілк”.
Падзякаваў камандам за высокі ўзровень падрыхтоўкі і ўручыў пераможцам заслужаныя ўзнагароды старшыня камісіі па надзвычайных сітуацыях Дзятлаўскага райвыканкама Юрый Залеўскі. Прызёры спаборніцтваў былі адзначаны граматамі і грашовымі прэміямі. Каманды, якія не занялі прызавое месца, атрымалі падарункі ад Дзятлаўскага добраахвотнага пажарнага таварыства.
  Па выніках спаборніцтваў санітарных дружын сёлета лепшай стала сандружына ААТ “Граніт-Агра”, якую рыхтавала загадчыца Таркачоўскага фельчарска-акушэрскага пункта Раіса Альшэўская. На другім месцы замацавалася каманда КСУП “Хвінявічы” (інструктар – фельчар Парэцкай амбулаторыі Тэрэза Плошчанка). Трэцімі сталі сандружынніцы КСУП “Жукоўшчына”. Падрыхтоўкай іх да конкурсу займалася загадчыца Жукоўшчынскага фельчарска-акушэрскага пункта Ларыса Кучынская.
  Санітарныя дружыны КСУП “Войневичы” і КСУП “Дварэц” былі адзначаны спецыяльнымі прызамі ад раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, а таксама – ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу за кемлівасць і спрыт пры аказанні першай дапамогі.
  Лепшыя санітарная і  пажарныя дружыны прадставяць Дзятлаўшчыну на абласным этапе спаборніцтваў.
  Па матэрыялах газеты “Перамога”.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть