image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Акцыя «Летні патруль» нагадвае мастаўчанам пра бяспеку на вадзе

554

  Лета радуе нас гарачым надвор'ем і яркім сонцам. І многія ратуюцца ад гарачыні на берагах рэк, азёр. Каб летнія шчаслівыя дзянькі не былі азмрочаныя нячаснымі выпадкамі на вадзе, пажарамі на беразе і траўмамі, арганізатары акцыі «Летні патруль» нагадваюць правілы бяспекі.

 Рэйдавая група, у склад якой увайшлі інспектары сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Мастоўскага райаддзела МНС Міхаіл Мекека і Святлана Жудро, старшыня раённай арганізацыі АСВОД Мікалай Малчанаў, прадстаўнікі райкама БРСМ Вольга Юрэвіч і Таццяна Смірнова, участковы інспектар па справах непаўналетніх РАУС Аляксандр Рогаў і карэспандэнт газеты наведалі пляжы, месцы адпачынку ля выратавальнай станцыі і падвеснага моста, нагадваючы мастаўчанам, чаму нельга пакідаць без нагляду дзяцей, як асколак шкла можа паслужыць каталізатарам пажару, а кінуты недакурак – крыніцай узгарання. Удзельнікі рэйдавай групы раздалі адпачывальнікам памяткі, у якіх тэзісна записаны правілы бяспечных паводзін на вадзе, у лесе, алгарытм дзеянняў пры пажары. Таксама абнавілі інфармацыю на стэндах, дзе з ёй змогуць азнаёміцца ўсе жадаючыя.
  Участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх праводзіў прафілактычныя гутаркі - бацькам ён нагадваў, што дзеці павінны заходзіць у ваду толькі сумесна з дарослымі, бо часам досыць 1 секунды – і здарыцца непапраўнае.
  Мастаўчане дзякавалі за аказаную ўвагу і карысныя напамінкі.
  Давайце разам выконваць правілы бяспекі, каб гэтае лета было самым прыемным і запамінальным.
  Па матэрыялах газеты «Зара над Нёманам»

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть