image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гродна. Свята бяспекі для дашкалят

789

  У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню!» работнікі Гродзенскага гарадскога аддзела МНС пабывалі ў гасцях у дашкольнай установе адукацыі «Яслі-сад № 42 г. Гродна».

  З дашкалятамі адбылася займальная гутарка, у якой выратавальнікі распавялі аб правілах паводзін у лесе, на вадаёмах, паўтарылі алгарытм дзеянняў у выпадку пажару, нагадалі нумары экстранных службаў рэагавання. Для замацавання атрыманых ведаў рэкамендавалі паглядзець мультсерыял «Чароўная кніга МНС».
  На інтэрактыўных пляцоўках дашкалята з задавальненнем адказвалі на пытанні выратавальнікаў, праяўлялі спрыт у спартыўных эстафетах і конкурсах. Сапраўднае захапленне выклікала азнаямленне з пажарным аўтамабілем і магчымасць паспрабаваць самім падаць ваду з сапраўднага пажарнага ствала. За актыўны ўдзел дзеці атрымалі карысную наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть