image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Іўеўскі раён. Да акцыі «Адзіны дзень бяспекі» далучыліся школьнікі і педагогі

403

  У рамках рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі» работнікі Іўеўскага раённага аддзела МНС пабывалі на святочных лінейках ва ўстановах адукацыі раёна і павіншавалі педагогаў, вучняў, а таксама іх бацькоў з пачаткам новага навучальнага года. Самыя малодшыя вучні атрымалі свае першыя пропісы бяспекі.

 6 верасня ў навучальных установах раёна выратавальнікі правялі практычную адпрацоўку эвакуацыі людзей пры пажары. У першыя дні навучальнага года асаблівая ўвага надаецца таму, каб навучыць дзяцей дзеянням пры ўзнікненні пажару, а таксама адпрацаваць тэарэтычныя веды на практыцы.
  У гімназія №1 г. Іўе ў практычнай трэніроўцы прынялі ўдзел падраздзяленні МНС на пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхніцы. Правільныя дзеянні як педагогаў, так і навучэнцаў дазволілі хутка эвакуіравацца без якіх-небудзь праблем. Выратавальнікі правялі разведку і, не выявіўшы пацярпелых, прыступілі да тушэння ўмоўнага пажару.
  Па заканчэнні трэніроўкі для навучэнцаў і педагогаў быў арганізаваны «Кірмаш бяспекі» ў якім прынялі ўдзел прадстаўнікі розных службаў і арганізацый раёна. На тэматычнай пляцоўцы службы 101 школьнікам нагадалі неабходныя дзеянні пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі, нумары і правілы выкліку экстранных службаў, а таксама расказалі для чаго неабходны аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Удзельнікі акцыі атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть