image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзятлаўскі раён. Агонь – гэта Вам не жарты!

417
  У гэтым запэўнілі ўсіх удзельнікі анлайн-чэленджу «За бяспеку разам!», які адбыўся ў межах рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі.

 У Дзятлаве ўзнагародзілі пераможцаў і прызёраў конкурсу. Арганізатарамі акцыі выступілі сектар па рабоце з моладдзю раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Пляцоўкай для творчасці стала сацыяльная сетка «Інстаграм», дзе ўдзельнікі анлайн-чэленджу размяшчалі фотаздымкі, у сюжэце якіх адлюстроўвалі пажаранебяспечныя сітуацыі. Фота суправаджаліся вершаванымі чатырохрадкоўямі па тэме і хэштэгам #Забезопасность.
  Конкурсная камісія ў саставе інспектара Дзятлаўскага раённага аддзела МНС Мікіты Кандратовіча, дырэктара Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталлі Маліноўскай і начальніка аддзела метадычнай работы Марыны Лукіянец выбрала з амаль 30 работ пяць лепшых. Першае месца падзялілі Паліна Палуносік і Ксенія Радзько, другое месца заняла Ульяна Папроцкая – вучаніцы сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава. Трэцімі сталі прадстаўнікі Дварэцкага дома культуры, закрылі пяцёрку лідараў канкурсанты з Раклевіцкага дома культуры. Усе яны атрымалі ад арганізатараў дыпломы і памятныя падарункі.
  Мікіта Кандратовіч падзякаваў усім за актыўны ўдзел і ўручыў узнагароды пераможцам.
  – Дзякуй вам за актыўную падтрымку чэленджу, – звярнуўся ён да прысутных. – Сваімі пастамі ў сацыльных сетках вы дапамаглі выратавальнікам у правядзенні прафілактычнай работы, зацікавілі людзей, звярнулі ўвагу на праблему, паказалі нам, прафесіяналам, новыя ідэі для работы з насельніцтвам.
  Пераможцы анлайн-чэленджу падзяліліся сваімі ўражаннямі ад конкурсу.
  Паліна Палуносік:
– Ідэю далучыцца да чэленджу падала мне мама і дапамагла яе рэалізаваць. Было вельмі цікава і проста, бо я люблю фатаграфавацца. Парадавала, што нашы пасты атрымалі вялікі водгук ад людзей і што наша работа стала лепшай. Калі будзе магчымасць, абавязкова паўдзельнічаю ў новых конкурсах.
  Ксенія Радзько:
– Я вучуся ў школе № 1 горада Дзятлава і найчасцей прымаю ўдзел у школьных мерапрыемствах, напрыклад, прадметных алімпіядах. Але і ў творчым конкурсе паўдзельнічала з радасцю: гэта было не складана і прынесла добрыя эмоцыі. Удвая прыемна не толькі збіраць “лайкі”, але і атрымліваць прызы.
  Усе фотаздымкі челленджа, можна знайсці на сайце «Дзятлаусага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці» (https://ckdyatlovo.by/)
  па матэрыялам газеты «Перамога»

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть