image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Свіслач. Вынікі раённага этапу конкурсу «Школа бяспекі»

3573

  На базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.Свіслач падвялі вынікі раённага этапу конкурсу-алімпіяды «Школа бяспекі».

 52 ўдзельніка ў трох узроставых падгрупах праходзілі тэставанне па асновах бяспекі, а лепшыя па выніках першага этапу праяўлялі сябе ў прамоўніцкім майстэрстве. На праходжанне тэсту, які складаецца з пяцідзесяці пытанняў, адводзілася 30 хвілін. Таму юным знаўцам прыйшлося прымяніць не толькі веды, але яшчэ і кемлівасць, і хуткасць мыслення. Па выніках тэсціравання ў другі этап алімпіяды прайшлі 26 удзельнікаў, якія на працягу хвіліны раскрывалі прапанаваныя тэмы. Выступы былі змястоўнымі і арыгінальнымі.
 На думку журы па ўзроўні падрыхтоўкі не было роўных Шкулепе Максіму і Дуброўскай Паліне з Поразаўскай СШ, а таксама Бубен Ксеніі з СШ №2 г.Свіслач.
 Начальнік Свіслацкага раённага аддзела МНС Павел Нядзвецкі ўручыў пераможцам заслужаныя дыпломы і выказаў словы падзякі педагогам і вучням за высокі ўзровень ведаў правілаў бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть