image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Свіслач. Як правільна дзейнічаць у нестандартных абставінах

282

 У Свіслацкім раёне праходзіць першы этап акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!». Работнікі Свіслацкага раённага аддзела МНС наведалі гімназію №1 г.Свіслач і правялі прафілактычнае мерапрыемства пад назвай «5 крокаў выратавання».

 Мэта мерапрыемства - паўтарыць правілы бяспечных паводзін і адпрацаваць алгарытм дзеянняў у выпадку надзвычайнай сітуацыі.
  Хлопцам прапанавалі ўсё гэта зрабіць у гульнявой форме. Яны выбудоўвалі ланцужок «Крокі выратавання», адгадвалі тэматычны рэбус і называлі правіла бяспечных паводзін. Таксама хлапчукі і дзяўчынкі прайшлі трэнінг паводзін пры пажары і выкліку выратавальнікаў. Школьнікі весела справіліся з заданнямі, атрымалі сувеніры ад работнікаў МНС, замацавалі веды правілаў бяспекі і больш даведаліся аб прафесіі выратавальніка. Навучэнцам і педагогам былі паказаны навучальныя фільмы і арганізавана вучэбная эвакуацыя.
 Сігнал аб умоўным пажары прымусіў усіх аператыўна пакінуць класы. Ніякай панікі - гімназісты спакойна накіроўваліся да выхаду. Такой рэакцыі і чакалі выратавальнікі, яна сведчыць аб тым, што навучэнцы не разгубяцца ў выпадку ўзнікнення рэальнай небяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть