image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лідскія выратавальнікі ліквідавалі пажар у шчыльнай жылой забудове

1008
 7 красавіка ў 01-24 дыспетчар Лідскага раённага аддзела МНС прыняў паведамленне аб пажары ў прыватным доме па завулку Саўгаснаму ў райцэнтры.

 Падраздзяленні МНС, якія прыбылі па ўказаным адрасе, аператыўна ліквідавалі ўзгаранне і не дапусцілі распаўсюджванне агню на побач размешчаныя жылыя дамы і іншыя будынкі. Гаспадар у момант пажару знаходзіўся ў гасцях у сваёй сястры.
 Агнём пашкоджаны дах, перакрыцце, сцены і маёмасць у доме. Прычыну пажару высвятляюць супрацоўнікі РАУС. Адна з магчымых версій - неасцярожнае абыходжанне з агнём.
***
 Каб не дапусціць вогненных надзвычайных здарэнняў, выконвайце правілы пажарнай бяспекі - утрымоўвайце ў спраўнасці пячное абсталяванне, не перагружайце электрасетку і не паліце ў хаце. Усталюйце ў жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, яны дазволяць своечасова выявіць узгаранне і пазбегнуць пажару. У мінулым годзе дзякуючы своечасовай спрацоўцы АПА ў рэспубліцы выратаваны 86 чалавек, з іх 23 дзіцяці, у Гродзенскай вобласці - 8 чалавек.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть