image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У Карэлічах праведзены раённы семінар-нарада з удзелам органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання

880
 У Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры адбыўся раённы семінар-нарада з удзелам органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. Яго тэма: «Аб рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання, служб раёна, суб’ектаў прафілактыкі ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння і бяспечнага пражывання насельніцтва на тэрыторыі раёна». Удзельнікі пасяджэння — старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў (выканаўчых камітэтаў); начальнікі (намеснікі начальнікаў) упраўленняў і аддзелаў райвыканкама; участковыя і пажарныя інспектары; намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце сельскагаспадарчых арганізацый, адказныя за ідэалагічную работу прадпрыемстваў і арганізацый; старасты сельскіх населеных пунктаў, старшыні вулічных камітэтаў; кіраўнікі арганізацый і служб раёна.

 Нараду адкрыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў, які падкрэсліў, што семінар будзе праходзіць у форме «круглага стала». Гэта дасць магчымасць яе ўдзельнікам задаць хвалюючыя пытанні. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Генадзій Шатуеў у сваёй прамове сканцэнтраваў увагу прысутных на хвалюючых пытаннях сённяшняга дня. Яны тычыліся давядзення праўдзівай інфармацыі да людзей, навядзення належнага парадку ў населеных пунктах, становішча дарог, выканаўчай дысцыпліны. «Усе разам мы палепшым жыццё грамадзян», — адзначыў кіраўнік раёна. Аб міжведамасным узаемадзеянні суб’ектаў прафілактыкі па забеспячэнні бяспечнага пражывання насельніцтва раёна вялі размову начальнік аддзела ўнутраных спраў раённага выканаўчага камітэта Аляксей Гаўрош («Забеспячэнне грамадскай бяспекі, прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў») і начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Стадольнік («Забеспячэнне пажарнай бяспекі жылых дамоў, арганізацыя прафілактычных мерапрыемстваў у пажаранебяспечны перыяд»).
 Адна з актуальных тэм, якая была ўзнята на семінары-нарадзе, тычылася добраўпарадкавання і падтрымання ў належным стане тэрыторый населеных пунктаў. Аб арганізацыі работы з жыхарамі сельскіх населеных пунктаў па ліквідацыі камунальных адходаў, заключэнні дагавораў па вывазе цвёрдых камунальных адходаў расказаў галоўны інжынер Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мікалай Лукашкоў, а намеснік галоўнага ўрача ДУ «Карэліцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Валянціна Бузюк — аб навядзенні належнага санітарнага парадку ў населеных пунктах раёна. Галоўны спецыяліст сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Гаўрош паведаміла аб ходзе рэалізацыі на тэрыторыі раёна мерапрыемстваў па правядзенні Года гістарычнай памяці.
 Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана кіраўнік справамі Цырынскага сельскага выканаўчага камітэта Наталля Краўчук.
 Вынікі работы семінара-нарады падвёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў. Увазе прысутных была прадстаўлена канцэртная праграма работнікаў культуры раёна.

Па матэрыялах газеты «Полымя».

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть