image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У Слоніме адсвяткавалі Дзень Перамогі

656
 Слонімскія выратавальнікі прынялі актыўны ўдзел у святочным мерапрыемстве з нагоды 77-й гадавіны Дня Перамогі. Святкаванне стартавала з урачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў каля помніка загінуўшым воінам у баях за вызваленне роднай Слонімшчыны.

 Далей святочныя мерапрыемствы працягнуліся ў гарадскім парку Слоніма. Для гараджан былі падрыхтаваны грандыёзная канцэртная праграма, работа выставачных пляцовак, тэматычныя фотазоны і атракцыёны, выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці і шмат іншага. Не засталіся збоку і работнікі Слонімскага райаддзела МНС. Асаблівае захапленне ў прысутных выклікала дэманстрацыя баявой работы выратавальнікаў па ліквідацыі пажару і дэблакіроўцы пацярпелага ў дарожна-транспартным здарэнні, работа пазаштатнага аддзялення выратавання на вышынях і групы выратавання на вадзе. Пасля паказальных выступленняў у вялікай колькасці дзяцей і дарослых узнікла жаданне прымерыць экіпіроўку выратавальнікаў і пасядзець у кабіне баявога разліку, каб адчуць сябе сапраўдным ліквідатарам надзвычайных сітуацый. Затым для рабят і іх бацькоў было арганізавана катанне на лодцы і тушэнне імправізаванага ўзгарання з пажарных ствалоў. Таксама для слонімчан былі абсталяваны забаўляльныя і інтэрактыўныя пляцоўкі. Інспектары прапаганды і актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных з сярэдняй школы №10 навучалі правілам бяспечных паводзін у паўсядзённым жыцці і праводзілі займальныя конкурсы і віктарыны, за ўдзел у якіх кожны атрымліваў маляўнічую наглядна-выяўленчую прадукцыю супрацьпажарнай накіраванасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть